Магчыма не так шпарка, як хацелася б, крочыць вясна, але не позніцца, бо здаўна абуджэнне прыроды ад зімовага сну звязвалі з Саракамі — днём Сарака Пакутнікаў, які адзначаецца 22 сакавіка.
Лічылася, што ў гэты дзень “сорак саракоў птушак вясну нясуць”. Але яе трэба было запрасіць, таму праводзілі абрад гукання вясны. З захаваннем усіх элементаў святочнай дзеі падышлі да яго ў Заронаве. Арганізаваў жа захапляючае відовішча мясцовы музей.

Далучыліся да абрадавага дзеяння са сваімі папяровымі крылатымі вырабамі выхаванцы Заронаўскага дзіцячага садка. Змілавалася Вясна, завітала на свята, а з сабою прынесла кош загадак. Кемлівыя дзеці не толькі іх разгадалі, а ўспомнілі мноства прыказак і прымавак пра вясну, зямлю, працу.

Комментариев нет:
Отправить комментарий