четверг, 7 августа 2014 г.

На Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы ўборачная кампанія перасягнула свой экватар

Рупліўцы адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» максімальна эфектыўна і рацыянальна выкарыстоўваюць спрыяльнае сонечная надвор’е, каб хутчэй убраць хлеб. У гэтай гаспадарцы ўборачная кампанія ўжо перасягнула  свой экватар.
А. Гучэнка
А. Гучэнка
Сельгасарганізацыя закончыла жніво азімых культур, і зараз тут убіраюць яравыя. Ура-джайнасць – 45,6 ц/га.
З кожным днём хлебаробы бройлернай птушкафабрыкі ўмацоўваюць свае лідзіруючыя пазіцыі. На сёння збожжаўборачны камбайн КЗС-1218 Сяргея Логінава і Віктара Мікалаева першым у раёне дасягнуў запаветнай адзінкі з трыма нулямі. У гэтыя спякотныя дні ў актыўным палявым рытме, які не кожнаму па сілах, яны адчуваюць сябе ў сваёй стыхіі. Дарэчы, у сёлетнюю ўборачную кампанію Віктар Аляксеевіч упершыню выступае ў якасці памочніка камбайнера.
Па сагрэтым сонцам полі ўпэўнена «плыве» сямейны маладзёжны экіпаж Антона і Канстанціна Сямёнавых, на рахунку якіх на раніцу ўчарашняга дня ўжо было звыш 870 тон зерня. Гэта другі паказчык у гаспадарцы. А вось палявы карабель маладога камбайнера Дзмітрыя Шаўцова і Вячаслава Цвяткова размясціўся на трэцім радку ўнутрыгаспадарчага працоўнага спаборніцтва.
Зладжана  і арганізавана працуе палявы дуэт Аляксандра Гучэнкі і Сяргея Татарэнкі. Па выніках мінулагодняга жніва экіпаж Аляксандра Пятровіча стаў пераможцам унутрыгаспадарчага працоўнага спаборніцтва. У адрозненне ад свайго калегі па жніву і памочніка, які ў гэтым годзе прыйшоў на прадпрыемства, Аляксандр Гучэнка не першы год працуе механізатарам у аддзяленні «Курына». Сёлета пакуль знаходзяцца ў кроку ад вытворчага здабытку — тройкі лідараў бройлернай птушкафабрыкі.
— Жніво для кожнага хлебароба з’яўляецца своеасаблівым экзаменам, бо падчас яго бачны плён працы за год, — адзначае Аляксандр Пятровіч. — І ў нас усё ёсць, каб здаць яго на выдатна.
Кожны хлебароб бройлернай птушкафабрыкі адказна ставіцца да сваёй справы. А хіба можа быць інакш, калі наша зямля жыве спрадвечным і важным клопатам пра самы галоўны прадукт на стале. А тым часам спаборніцтвы на хлебнай ніве набіраюць абароты.
Вольга Булаўка.
Фота аўтара.

Комментариев нет:

Отправить комментарий